Андрэй Лабчэўскі – за раялем перад спектаклем “Ладдзя роспачы”! - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

Андрэй Лабчэўскі – за раялем перад спектаклем “Ладдзя роспачы”!

30 чэрвеня ў 18:15 перад спектаклем “Ладдзя роспачы” ў Цэнтральным Доме афіцэраў за раялем выступіць Андрэй Лабчэўскі.
Андрэй Лабчэўскі – за раялем перад спектаклем “Ладдзя роспачы”!

Андрэй Лабчэўскі – кампазітар, піяніст, кіраўнік ансамбля “Дыліжанс-джаз”. Член Беларускага саюза кампазітараў. Скончыў Мінскі дзяржаўны музычны каледж, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў і інш. У якасці кампазітара і піяніста супрацоўнічае з тэатрамі Беларусі і Расіі. У РТБД напісаў музыку да спектакляў “Заручыны”, “Ладдзя роспачы”,  а таксама “Я, бабуля, Іліко і Іларыён”.

Прэм’ера XXXIV сезона ад рэжысёра Святланы Навуменка – спектакль “Ладдзя роспачы” праз філасофскую прозу Уладзіміра Караткевіча распавядае пра ўнутраны свет чалавека, які стаіць на парозе паміж “тут” і “там”. І пытае: мы – стваральнікі свайго лёсу ці толькі акцёры ў п’есе, якую хтосьці напісаў для нас?

Запрашаем 30 чэрвеня ў 18:15 у Цэнтральны Дом афіцэраў. Уваход  – па квітках на спектакль.

РТБД