“Забалоцце” – завяршальная частка тэатральнай трылогіі, створанай на аснове беларускіх народных песень рэжысёрам Яўгенам Карнягам, кампазітарам Кацяй Аверкавай і мастачкай Таццянай Нерсісян. Першыя два спектаклі – “Шлюб з ветрам” (2019) і “Пачупкі” (2022) – прысвечаны таінству шлюбу і нараджэння. Фінал трылогіі стане прасторай для глядацкіх разважанняў над завяршальным этапам жыцця чалавека.
У аснову спектакля “Забалоцце” пакладзена рэальная гісторыя васьмі братоў, якія не вярнуліся з фронту падчас Вялікай Айчыннай вайны. Гэта асабістае пераасэнсаванне аўтараў страт, болю і страхаў продкаў з дапамогай беларускага фальклору, іх жаданне лепш зразумець гісторыю свайго роду.
Шматкамерная мастацкая здымка ў высокай якасці дазволіць кожнаму гледачу максімальна пагрузіцца ў атмасферу тэатральнай залы і ўбачыць усё, што адбываецца на сцэне, з розных ракурсаў.
Далучыцца да прагляду 16 снежня можна ў 19:00 з любой прылады ў дадатку VOKA ці на сайце voka.tv – бясплатна і без аўтарызацыі.
Паказ спектакля “Забалоцце” працягвае серыю прамых трансляцый з Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, якія відэасэрвіс VOKA пачаў праводзіць у 2020 годзе.