“Вечар” – кранальная, смешная і лірычная гісторыя самотных старых, іх кахання, сяброўства і бацькоўства – знакамітая п’еса класіка беларускай драматургіі Аляксея Дударава. Пазнавальныя героі пастаноўкі – Васіль, Ганна і Гастрыт – жывуць у адной вёсцы і бавяць час разам: дзеці з’ехалі, а навокал нікога няма, акрамя Сонца, Неба, Зямлі ды… старога радыё. Чаму пазнавальныя? Магчыма, таму што Аляксей Ануфрыявіч у характарыстыку кожнага персанажа дадаваў штосьці з жыцця: “Нешта ад бацькі Ануфрыя Іосіфавіча, нешта ад маці Настассі Яфімаўны, нешта ад матухны Агаф’і Ксенафонтаўны”, аднак не спісваў, а “паінтанацыйна адчуваў”.”
Шматкамерная мастацкая здымка ў высокай якасці дазволіць кожнаму гледачу максімальна пагрузіцца ў атмасферу тэатральнай залы і ўбачыць усё, што адбываецца на сцэне, з розных ракурсаў.
Далучыцца да прагляду 6 красавіка можна ў 19:00 з любой прылады ў дадатку VOKA ці на сайце voka.tv – бясплатна і без аўтарызацыі.
Паказ спектакля “Вечар” працягвае серыю прамых трансляцый з Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, якія відэасэрвіс VOKA пачаў праводзіць у 2020 годзе.