Цэнтр беларускай драматургіі працягвае расказваць пра беларускіх рэжысёраў XX стагоддзя!
19 снежня (чацвер) у 18:00 адбудзецца лекцыя “Беларуская рэжысура: Валерый Раеўскі”.
Валерый Раеўскі – рэжысёр, народны артыст Рэспублікі Беларусь. Ён працаваў з тэатральнай эстэтыкай, якая існавала на мяжы акадэмізму і эксперыменту.
Адно з дасягненняў рэжысёра – актыўнае супрацоўніцтва са сваімі сучаснікамі, беларускімі літаратарамі. Ён звяртаўся да твораў Андрэя Макаёнка, Івана Чыгрынава, Уладзіміра Бутрамеева, Аляксея Дударава. Рэжысёр імкнуўся разважаць пра нацыянальны лёс беларусаў. Спектаклі Валерыя Раеўскага, у якіх паказана Беларусь у розныя гістарычныя перыяды, сталі свайго роду вялікай сцэнічнай анталогіяй.
На лекцыі вы зможаце даведацца, як рэжысёр працаваў з тэкстамі беларускіх аўтараў і што вылучае яго пастаноўкі з шэрага сцэнічных твораў на падобную тэматыку.
Лектар Яўгенія Бачыла – рэдактар ЦБД, тэатразнаўца.
Месца правядзення: Цэнтр беларускай драматургіі (РТБД, Крапоткіна, 44)
Працягласць: 1 гадзіна
Уваход па рэгістрацыі тут
Лекцыя адбудзецца на рускай мове.