Новая лекцыя цыкла “Беларуская рэжысура”! - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

Новая лекцыя цыкла “Беларуская рэжысура”!

27 лютага ў 18:00 Цэнтр беларускай драматургіі запрашае на лекцыю “Беларуская рэжысура: Рыд Таліпаў”.
Новая лекцыя цыкла “Беларуская рэжысура”!

Рыд Таліпаў – рэжысёр-эксперыментатар, творчы шлях якога цікавіць сваёй неаднароднасцю: пастаноўшчык стварыў уласную прастору для мастацкіх эксперыментаў, а пасля гэтага перыяду “знаёміў” са сваімі канцэпцыямі гледачоў іншых мінскіх прафесіянальных тэатраў і жыхароў усіх абласных цэнтраў.

Творчыя пошукі Рыда Таліпава звязаны з дзейнасцю тэатра-студыі “На плошчы Перамогі”. Звярнуўшыся да драматургіі абсурду, творца стварыў смелы ў сваім мастацкім напрамку тэатр. Аднак якія гэта былі спектаклі? Якую эстэтыку папулярызаваў рэжысёр пасля свайго “студыйнага” перыяду? Аб гэтым і не толькі вы зможаце даведацца на нашай лекцыі.

Лектар Яўгенія Бачыла – тэатразнаўца, рэдактар Цэнтра беларускай драматургіі.

 

Месца правядзення: Цэнтр беларускай драматургіі (РТБД, Крапоткіна, 44)

Працягласць: 1 гадзіна

Лекцыя адбудзецца на рускай мове.

Уваход па рэгістрацыі тут.

РТБД