Спектакль Аляксандра Бародкі, створаны па матывах аповесці Алены Кобец-Філімонавай “Жаваранкі над Хатынню”, распавядае пра людзей, якія прадчувалі бяду. Людзей вёскі Хатынь.
“– Маланка так стрэльнула, што аж сасна згарэла…
– Абы большай бяды не было…”
Якімі яны былі, як жылі, як ставіліся адзін да аднаго, да наваколля, што адчувалі напярэдадні трагедыі, аб чым думалі, гутарылі, з чым прачыналіся і засыналі? Калі б яны маглі нам нешта сказаць… То што б гэта было?
Рэспубліканскі тэатральны фестываль “Перамога” праводзіцца ў Мінску з 2023 года. Галоўныя мэты фестывалю – папулярызацыя тэатральнага мастацтва і спектакляў патрыятычнай тэматыкі, развіццё і ўмацаванне лепшых традыцый, дасягненняў нацыянальнай тэатральнай школы, умацаванне культурных сувязяў, абмен духоўным і культурным творчым вопытам, павышэнне прафесійнага майстэрства ўдзельнікаў фестывалю і іх цікавасці да спектакляў ваенна-патрыятычнай тэматыкі, выяўленне і падтрымка таленавітай моладзі, павышэнне ўзроўню выканальніцкага майстэрства, арганізацыя патрыятычнага выхавання грамадзян.
Паказ адбудзецца на сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі.