Дадатковы паказ спектакля "Сірожа" - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

Дадатковы паказ спектакля "Сірожа"

Дадатковы паказ спектакля "Сірожа"

Сябры!

2 ліпеня а 18-тай гадзіне запрашаем вас на дадатковы паказ спектакля “Сірожа”.

Бесклапотнае студэнцкае жыццё ў інтэрнаце, адзін пакой на 4 хлопцаў. Вучоба, каханне, святы і вясёлыя каменданты. Здавалася б, што можа пайсці не так? Але для галоўнага героя Сірожы (менавіта праз “і”) гэта гісторыя крыху (а можа, і не крыху) пра іншае…

Жыццё ў дзвюх эпохах за амаль 4 гадзіны пакажа маладосць і сталасць герояў, у кожным з якіх можна знайсці знаёмых ці сябе. Аб чымсьці панастальгіраваць, аб многіх паразважаць і, канешне, атрымаць сваю порцыю #сапраўдных_эмоцый.

Набыць квіткі.

Чакаем у РТБД!

РТБД