Дадатковыя паказы спектакляў “Шлюб з ветрам” і “Калека з вострава Інішман”! - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

Дадатковыя паказы спектакляў “Шлюб з ветрам” і “Калека з вострава Інішман”!

26 красавіка 2024 года і 26 чэрвеня 2024 пройдуць паказы спектакляў “Калека з вострава Інішман” і “Шлюб з ветрам” на сцэне Цэнтральнага Дома афіцэраў!
Дадатковыя паказы спектакляў “Шлюб з ветрам” і “Калека з вострава Інішман”!

Мы ведаем, як цяжка часам дастаць квіткі на спектаклі РТБД, таму працягваем добрую традыцыю і выходзім з нашай утульнай залы на іншыя пляцоўкі Мінска з дадатковымі паказамі.

26 чэрвеня 2024 года на сцэне Цэнтральнага Дома афіцэраў – спектакль “Шлюб з ветрам”!

shlub 03 24

Лёс мужчыны, які знаходзіцца ў палоне чужых рашэнняў.
Матчына любоў, якая паглынае сына і паралізуе яго асобу.
Гісторыя, расказаная не словамі, а складзеная ў самым сэрцы народа, з рытму і песень, што гучаць як рэха знікаючых вёсак. Спектакль «Шлюб з ветрам» – гэта спроба ўз’яднання са сваімі каранямі.

“Шлюб з ветрам” у верасні 2021 г. стаў лепшым спектаклем на XXV Міжнародным тэатральным фестывалі “Белая Вежа” (Брэст, Беларусь), у кастрычніку 2021 г. атрымаў прыз прэсы імя Леаніда Папова як спектакль вялікай формы на XXXI Міжнародным тэатральным фестывалі “Балтыйскі дом” (Санкт-Пецярбург, Расія).

Набыць квіткі

 

26 красавіка 2024 года на сцэне Цэнтральнага Дома афіцэраў – спектакль “Калека з вострава Інішман”!

kaleka 03 2024

“Калека з вострава Інішман” – першая п’еса з трылогіі ірландскага тэатральнага Таранціна.
Пра што гэта гісторыя ў рэжысёрскім прачытанні Аляксандра Гарцуева? Пра нас. Пра тое, што нашыя ўчынкі не заўсёды могуць раскрыць багацце ўнутранага свету. Пра пытанні, якімі кожны з нас задаецца.
Пра адчуванне прыгожага сябе, нават калі знешне ты з’яўляешся абсалютна агідным. Пра моц пры пакалечаным целе.
Пра жыццё, якое мае права на існаванне, нават калі хочацца ад яго збегчы…

На V Міжнародным фестывалі Марціна МакДонаха ў Пермі (кастрычнік 2022 года) спектакль атрымаў гран-пры. Дыпломам за “Лепшую мужчынскую ролю” ўзнагароджаны  Арцём Курэнь (за ролю Калекі Білі), дыпломам за“Лепшую мужчынскую ролю другога плана” – Максім Брагінец (за ролю Малыша Бобі).

Набыць квіткі 

РТБД