“Дыялогі ў закуліссі” – гэта прастора, у якой гледачы могуць паразмаўляць са стваральнікамі спектакляў, задаць пытанні, якія ўзніклі падчас прагляду, падзяліцца сваімі ўражаннямі, сэнсамі і эмоцыямі. Прастора шчырага дыялогу, дзе тэатральнае дзеянне знаходзіць працяг у цёплай, нефармальнай атмасферы.
Удзел у сустрэчы бясплатны для ўсіх гледачоў, якія наведалі спектакль “Вечар” 25 лютага. Калі вы раней бачылі гэты спектакль і жадаеце далучыцца толькі да абмеркавання, звярніцеся, калі ласка, да куратаркі праекта Жанны Гурынай (@gurina.coach у інстаграм, альбо +375447651193 у вайбер).
Да сустрэчы!



