Дзень беларускага пісьменства
Беларусь адзначае Дзень беларускага пісьменства. Свята, якое злучае нашу гісторыю, культуру і будучыню . Ад Францыска Скарыны да сучасных аўтараў беларускае пісьмовае слова яднае пакаленні, праходзіць праз час і захоўвае памяць.

Кожны вечар са сцэны РТБД гучыць менавіта яно – наша слова, якое не губляецца.
І мы працягваем праект “Слова, якое не губляецца”. У гэтыя дні, калі ўся краіна ўзгадвае сілу беларускага слова, мы запрашаем вас пачуць яго ў выкананні нашых акцёраў. Бо роднае слова – гэта тое, што набывае новае дыханне, калі гучыць праз нас.


