Дзякуем за сезон! - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

Шчыра дзякуем за сезон!

Дзякуем за сезон!

Шаноўныя нашы РТБД-гледачы!

Вось і падышоў да завяршэння тэатральны сезон 2020-2021.
Што зрабілі мы ў гэтым сезоне?
— Ажыццявілі некалькі прэм’ер: спектакль “Калека з востара Інішман” і два дзіцячых спектаклі “Таямніца чароўнага календара”, “Навагоднія прыгоды ў Віртуляндыі”;
— 26 лістапада прэзентавалі імпрэзу да 90-годдзя беларускага класіка Уладзіміра Караткевіча “Наш Караткевіч”. Дзякуючы прамой трансляцыі на відэасэрвісе VOKA, кожны жадаючы мог далучыцца да прагляду з любой кропкі Беларусі і свету і разам з намі ўшанаваць памяць беларускага пісьменніка;
— У верасні са спектаклем “Шлюб з ветрам” у анлайн-фармаце прынялі ўдзел у фестывалі “Кірунак – Усход” (г. Беласток, Польшча);
— Прадоўжылі праект РТБДом і стварылі традыцыю прамых трансляцый спектакляў на відэасэрвісе VOKA (“Кар’ера доктара Рауса”, “Сірожа”, “Шлюб з ветрам”, “Тры Жызэлі”, “Сіндром Медэі”, “Ціхі шэпат сыходзячых крокаў”, “Мудрамер”);
— Цэнтр беларускай драматургіі правёў дзве лабараторыі – “Антрапалогія межаў” і міжнародна-драматургічную лабараторыю, арганізаваў традыцыйны Тыдзень сучаснай беларускай драматургіі “Канцэнтрацыя”, ажыццявіў тэатральны сектар-прыз “Фартуна драма”, правёў больш 10 чытак п’ес (у тым ліку анлайн-фармату), паказаў два спектаклі — “Галава” і “Чайка”.

Наступны сезон пачнецца 24.08, стане юбілейным і будзе мець назву “Трыццаты сезон. Асобы”. Чаго чакаць і да чаго рыхтавацца, абавязкова паведамім напачатку сезона, а сёння кажам вам “Шчыры дзякуй”.

Нам каштоўна і важна, што да нас далучаюцца новыя РТБД-гледачы і застаюцца з намі ўжо правераныя часам людзі. Мы шчаслівыя мець такіх гледачоў і сяброў.

Моцна не сумуйце. Рэпертуар на жнівень і верасень ужо ёсць, квіткі можна набыць на сайце тэатра і ў касе тэатра з 19.08 з 10:00 па 19:30
А мы будзем на сувязі ў сацсетках і месенджэрах, каб адказаць на хвалюючыя вас пытанні, калі такія ўзнікнуць.

Прыемнага адпачынку ўсім, хто адпачывае, і да сустрэчы ў новым сезоне

РТБД