Галоўны герой Гена – просты сантэхнік з Беларусі, хобі якога – саломапляценне. Аднойчы ён вырашае даслаць свае працы на міжнародны конкурс і атрымоўвае галоўны прыз. Цяпер трэба ляцець у Лондан… Але горад з Біг-Бэнам выклікае ў Гены спрэчныя пачуцці, у якіх ён мусіць разабрацца.
П’еса “Лондан” Максіма Дасько атрымала гран-пры “Конкурса конкурсаў” фестывалю “Залатая маска” (Расія).
Ролі выконваюць: Дзмітрый Давідовіч, Вераніка Буслаева, Ганна Семяняка, Юлія Лазоўская, Юлія Гружэўская
Чытанне п’есы – тэатралізаваная прэзентацыя п’есы, «правобраз» спектакля, прапанаваны рэжысёрам. Акцёры чытаюць тэкст з ліста.
Чытанне адбудзецца на беларускай мове.