Спектакль “Хатыня” быў паказаны для ваеннаслужачых Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь. У акцыі “Майстры мастацтваў – абаронцам Радзімы” прынялі ўдзел прадстаўнікі з усіх рэгіёнаў Беларусі.
Падзеі 22 сакавіка 1943 года ў вёсцы Хатынь сталі сімвалам трагедыі беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. У агні зачыненага і падпаленага карнікамі свірна загінула 149 чалавек, у тым ліку 75 дзяцей.



