“Калека з вострава Інішман” – удзельнік фестывалю Марціна МакДонаха! - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

“Калека з вострава Інішман” – удзельнік фестывалю Марціна МакДонаха!

Спектакль “Калека з вострава Інішман” Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі – удзельнік V Міжнароднага фестывалю Марціна МакДонаха! Спектакль адбудзецца 4 кастрычніка 2022 года ў Вялікай зале тэатра “Ля Моста” (Перм, Расія).
“Камень дурасці” пройдзе ў Санкт-Пецярбургу ў рамках  фестывалю “Балтыйскі дом”!

Міжнародны фестываль Марціна МакДонаха праходзіць у Пермі раз у два гады і збірае ў сваёй афішы пастаноўкі з усяго свету, створаныя па п’есах брытана-ірландскага кінарэжысёра, сцэнарыста, прадзюсара і драматурга Марціна МакДонаха.  Акрамя спектакляў у праграме фестывалю – майстар-класы рэжысёраў і лекцыі тэатральных крытыкаў, “Парад рыжых” і ірландскія танцавальныя вечарыны.

 

“Калека з вострава Інішман” – першая пьеса з трылогіі ірландскага тэатральнага Таранціна. Спектакль РТБД быў пастаўлены рэжысёрам Аляксандрам Гарцуевым у 2021 годзе.

РТБД