“Камень дурасці” пройдзе ў Санкт-Пецярбургу ў рамках фестывалю “Балтыйскі дом”! - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

“Камень дурасці” пройдзе ў Санкт-Пецярбургу ў рамках фестывалю “Балтыйскі дом”!

Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі прадставіць прэм’ерны спектакль мінулага сезона “Камень дурасці” на XXXII Міжнародным тэатральным фестывалі “Балтыйскі дом” у Санкт-Пецярбургу. Паказ пройдзе 2 кастрычніка 2022г. на вялікай сцэне Тэатра-фестывалю “Балтыйскі дом”.
“Камень дурасці” пройдзе ў Санкт-Пецярбургу ў рамках  фестывалю “Балтыйскі дом”!

Сумесная пастаноўка Рэгіянальнага грамадскага фонду падтрымкі Міжнароднага тэатральнага фестывалю імя А. П. Чэхава, Міжнароднай канфедэрацыі тэатральных саюзаў і Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі створана па п’есе сучаснага беларускага драматурга Канстанціна Сцешыка, режысёрам спектакля стаў пастаноўшчык з Екацярынбурга Дзмітрый Зімін.

Нагадваем, у кастрычніку 2021 года РТБД удзельнічаў у XXXI Міжнародным тэатральным фестывалі “Балтыйскі дом” са спектаклем “Шлюб з ветрам” Я. Карняга. Пастаноўка атрымала Прыз прэсы імя Леаніда Папова як лепшы спектакль вялікай формы.

РТБД