Казка “Чортаў скарб” У. Караткевіча ад майстэрні “Гуляем у тэатр”! - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

Казка “Чортаў скарб” У. Караткевіча ад майстэрні “Гуляем у тэатр”!

Малодшая група майстэрні “Гуляем у тэатр” пад кіраўніцтвам Надзеі Цвятковай прадставіла казку Уладзіміра Караткевіча “Чортаў скарб” у рамках выніковага пазазу сезона.
gulyaem u teatr 2026 malodshyi sait

IV сезон майстэрні “Гуляем у тэатр” актрыса Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Надзея Цвяткова ў якасці натхніцеля і выкладчыка знаёміць дзяцей з тэатральнай магіей і дапамагае раскрывацца на сцэне праз гульню ў тэатр.

Малодшая група праекта з кастрычніка 2025 года па май 2026 года займалася гульнявымі трэнінгамі, якія развіваюць памяць, увагу, уяўленне і фантазію, трэніравала сцэнічнае маўленне і пластыку, стварала міні-спектаклі. Выніковым творам для паказу стала казка У. Караткевіча “Чортаў скарб”.

Ролі выконваюць: Сычэвіч Дар’я, Обухаў Васіль, Радзько Данііл, Матвеева Соня, Лапенка Крысціна, Асіпкова Марына, Бычкоў Мацей, Жарко Яна, Флоря Анастасія

РТБД