“Хатыня” прайшла ў рамках праекта “Код памяці: ад сэрца да сэрца”
Навучэнцы і педагогі школ Фрунзенскага раёна г. Мінска паглядзелі спектакль “Хатыня”, а таксама сталі ўдзельнікамі інтэрактыўна-пазнавальнай праграмы Інфармацыйна-турыстычнага цэнтра “Мінск”.
“Код памяці: ад сэрца да сэрца” – праект Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі і Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, які прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Дыялог пакаленняў і часоў праз тэатральнае мастацтва дазваляе дакрануцца да гісторыі і захаваць памяць аб трагічных падзеях Вялікай Айчыннай вайны.
21 лютага праект працягнецца паказам спектакля “Альпійская балада” для Гімназіі №12 г. Мінска.