“Кола сяброў”: свята дзяцінства сабрала дзяцей 1 чэрвеня!
1 чэрвеня, у Дзень абароны дзяцей, у РТБД адбылося свята "Кола сяброў"!
Падчас свята разам з артыстамі РТБД маленькія аматары тэатра маглі паўдзельнічаць у гульнях і забаўляльных конкурсах, паспрабаваць сябе ў ролі артыстаў, знайсці новых сяброў і атрымаць асалоду ад іншых чароўных сюрпрызаў.
Пасля свята разам з новымі сябрамі дзеці і іх бацькі паглядзелі спектакль РТБД “А мне не сорамна!..”.
Разам з асалодай ад цёплай і сяброўскай атмасферы маленькія гледачы атрымалі салодкі падарунак – марозіва ад кампаніі “Марозпрадукт”!