Квіткі на дадатковы паказ спектакля “Ладдзя роспачы” ўжо ў продажы! - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

Квіткі на дадатковы паказ спектакля “Ладдзя роспачы” ўжо ў продажы!

13 мая 2026 года на сцэне Цэнтральнага Дома афіцэраў пройдзе дадатковы паказ прэм’ернага спектакля “Ладдзя роспачы” У. Караткевіча!
Квіткі на дадатковы паказ спектакля “Ладдзя роспачы” ўжо ў продажы!

Мы ведаем, як цяжка дастаць квіткі на прэм’ерныя спектаклі РТБД, таму працягваем добрую традыцыю і выходзім з нашай залы на іншыя пляцоўкі Мінска з дадатковымі паказамі! Па шматлікім глядацкім просьбам і заяўкам мы запускаем спецыяльны паказ прэм’ернага спектакля “Ладдзя роспачы” на сцэне Цэнтральнага Дома афіцэраў.

Легенда ў дзвюх дзеях “Ладдзя роспачы” ў пастаноўцы Святланы Навуменка – гэта спектакль-роздум. Нашы радасці і нашы злачынствы, любоў і здрада, мужнасць і страх – усё гэта пляце нябачнае павуцінне нашага лёсу. Ці працягваецца яно далей за межы жыцця?..

Праз філасофскую прозу Уладзіміра Караткевіча спектакль распавядае пра ўнутраны свет чалавека, які стаіць на парозе паміж “тут” і “там”. І пытае: мы – стваральнікі свайго лёсу ці толькі акцёры ў п’есе, якую хтосьці напісаў для нас?

Набыць квіткі на дадатковы паказ спектакля “Ладдзя роспачы” на сцэне Цэнтральнага Дома афіцэраў магчыма ў касе тэатра, на нашым сайце, а таксама ў касах і на сайтах квітковых аператараў.

РТБД