Квіткі на дадатковы паказ спектакля “Таямніца чароўнага календара” ў продажы!

“Таямніца чароўнага календара” (рэжысёр – Святлана Навуменка) – гэта гісторыя, у якой ёсць месца прыгодам і, самае важнае, цудам. Героі спектакля – мілыя, кранальныя лялькі, якія, на вялікі жаль і няшчасце, засталіся кінутымі ў адзіноце. Калі дзеці вырастаюць, цацкі становяцца нікому не патрэбныя. Але ж гэтыя лялькі па-ранейшаму любяць сваіх гаспадароў. А зараз вымушаны жыць у жудасным месцы, дзе на кожным кроку іх чакае небяспека – на іх аб’яўлена паляванне.
Таямніца, якую захоўвае Чароўны Каляндар, дае шанец на выратаванне. Але ці ўсе гатовыя да Цуду? А што калі аб’яднаць намаганні і разам гэты Цуд стварыць?
Набыць квіткі на дадатковы паказ спектакля “Таямніца чароўнага календара” на сцэне Цэнтральнага Дома афіцэраў магчыма ў касе тэатра, на нашым сайце, а таксама ў касах і на сайтах квітковых аператараў.


