“ЛАДДЗЯ РОСПАЧЫ” ПРАДСТАВІЦЬ РТБД НА ФЕСТЫВАЛІ Ў БАБРУЙСКУ
20 лістапада 2026 года Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі прадставіць спектакль “Ладдзя роспачы” на Х Рэспубліканскім фестывалі нацыянальнай драматургіі імя В.І. Дуніна-Марцінкевіча, які пройдзе ў Бабруйску.

Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі імя В.І. Дуніна-Марцінкевіча – адна з важнейшых падзей у культурным жыцці краіны. Ён аб’ядноўвае лепшыя тэатральныя калектывы Беларусі, якія прадстаўляюць гледачам пастаноўкі па творах нацыянальных аўтараў. Удзел у ім – гэта не толькі магчымась паказаць сваё майстэрства, але і гонар быць часткай вялікай традыцыі беларускага тэатра.
“Ладдзя роспачы” – пастаноўка паводле аднайменнага твора класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча. Спектакль ужо стаў адным з флагманскіх у рэпертуары РТБД. Гэта мастацкае даследаванне самых глыбокіх чалавечых перажыванняў, якое кранае да жывога і не пакідае абыякавым.
Удзел РТБД у Х Рэспубліканскім фестывалі нацыянальнай драматургіі імя В.І. Дуніна-Марцінкевіча – гэта магчымасць прадставіць сваю працу ў Бабруйску, сустрэцца з новымі гледачамі і падзяліцца тым, што мы ствараем з любоўю да роднага слова.
Запрашаем жыхароў і гасцей Бабруйска разам з намі адчуць гэту гісторыю.


