"Ладдзя роспачы" прадставіць РТБД на юбілейным XXX Міжнародным тэатральным фестывалі “Белая вежа” - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

"Ладдзя роспачы" прадставіць РТБД на юбілейным XXX Міжнародным тэатральным фестывалі “Белая вежа”

“Ладдзя роспачы” прадставіць РТБД на юбілейным XXX Міжнародным тэатральным фестывалі “Белая вежа”.

Сёння, 18 верасня 2026 года, Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі прадставіць спектакль “Ладдзя роспачы” у рамках юбілейнага XXX Міжнароднага тэатральнага фестывалю “Белая вежа”. Паказ адбудзецца на сцэне Брэсцкага тэатра лялек.

laddzia rospachy 18

Фестываль “Белая вежа” — адна з самых знакавых тэатральных падзей Беларусі, што сёлета адзначае сваё 30-годдзе. Удзел у фестывалі — гэта не толькі магчымасць паказаць сваё мастацтва, але і сустрэча з калегамі, абмен досведам і жывы дыялог з гледачом.

“Ладдзя роспачы” — гэта спектакль, які сам па сабе стаў падзеяй. Мастацкае даследаванне самых глыбокіх чалавечых перажыванняў. Тэатр, які становіцца люстэркам душы. Для ўсіх тых, хто гатовы зазірнуць у сябе.

Для нашага тэатра ўдзел у “Белай вежы” — гэта магчымасць падзяліцца тым, што мы ствараем з любоўю і глыбокай павагай да сваёй справы і да гледача. Мы верым, што “Ладдзя роспачы” знойдзе водгук у сэрцах гледачоў і ўдзельнікаў фестывалю, бо гэты спектакль пра тое, што хвалюе кожнага: пра чалавечнасць, пра боль, пра надзею.

Жадаем нашаму калектыву прыгожай гульні, плёну, натхнення і цёплага прыёму!

РТБД