Лекцыя ад ЦБД: Мікалай Трухан і тэатр-студыя “Дзе-Я” - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

Лекцыя ад ЦБД: Мікалай Трухан і тэатр-студыя “Дзе-Я”

26 лістапада ў 18:00 Цэнтр беларускай драматургіі запрашае на лекцыю "Беларуская рэжысура: Мікалай Трухан", якая пройдзе ў рамках цыкла лекцый пра беларускіх рэжысёраў другой паловы ХХ стагоддзя.
Лекцыя ад ЦБД: Мікалай Трухан і тэатр-студыя “Дзе-Я”

Мікалай Трухан – рэжысёр, які стварыў свой тэатр не толькі ў метафарычным, але і ў прамым сэнсе гэтага слова. Ягоны тэатр-студыя “Дзе-Я” зараз вядомы як Новы драматычны тэатр.

Як і многія пастаноўшчыкі таго часу, Мікалай Трухан імкнуўся папулярызаваць беларускую драматургію, шукаючы праз яе адказы на экзістэнцыйныя пытанні: “хто я?” і “дзе я?”. Творчыя дасягненні пастаноўшчыка вызначаюцца не толькі з’яўленнем новага погляду на беларускае сцэнічнае мастацтва, але і стварэннем тэатра-студыі з не менш экзістэнцыйнай назвай “Дзе-Я”.

Як узнікла гэтая пляцоўка, якія тэмы даследаваў у сваіх спектаклях рэжысёр, як склаўся яго творчы шлях? Аб гэтым і не толькі вы зможаце даведацца на лекцыі.

Лектар Яўгенія Бачыла – тэатразнаўца, рэдактар Цэнтра беларускай драматургіі.
Дата і час:
26 лістапада (серада), 18:00
Месца правядзення: Цэнтр беларускай драматургіі (РТБД, Крапоткіна, 44)
Працягласць: 1 гадзіна

Уваход вольны па папярэдняй рэгістрацыі тут.

РТБД