Відэасачыненне на тэму "Як класна правесці лета?" ад майстэрні “Гуляем у тэатр”! - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

Відэасачыненне на тэму “Як класна правесці лета?” ад майстэрні “Гуляем у тэатр”!

Да Міжнароднага дня аховы дзяцей РТБД і творчая майстэрня “Гуляем у тэатр” падрыхтавалі відэасачыненне на тэму “Як класна правесці лета?”.

Дзяцінства – час магчымасцяў, адкрыццяў і самых цёплых успамінаў. Мы спыталі дзяцей, якія моманты і заняткі робяць лета “класным”. Адказы хлопчыкаў і дзяўчынак аказаліся вельмі рознымі, але аднолькава шчырымі. Кожны расказаў пра свае планы і жаданні, нагадаўшы дарослым аб тым, як важна ствараць умовы для шчаслівага дзяцінства.

Няхай лета кожнага дзіцяці стане па-сапраўднаму цудоўным – часам, напоўненым любоўю, клопатам і свабодай быць шчаслівымі. Лета – гэта не проста сезон, гэта магчымасць для кожнага дарослага зрабіць для сваіх дзяцей яшчэ адзін кавалачак жыцця светлым і запамінальным, бо развіццё дзяцей пачынаецца з простых імгненняў радасці, якія мы можам ім падарыць!

РТБД