“Ма-Сін-Сін” – гісторыя пра і для падлеткаў, у якой уздымаюцца важныя тэмы, часам складаныя для абмеркавання. Гераіня сутыкаецца з паразуменнем, што адзнакі не галоўнае, адзінота пераадольваецца шчырасцю, а жыццё мае свой канец.
Рэальнасць Іры складаецца з урокаў – школа, танцы, спевы, заняткі на скрыпцы, замежным мовам, нават курсы па стварэнні мабільных прылад. Так было не заўсёды, аднак зараз дзяўчынка ўпэўнена: у жыцці ёсць адзіны правільны шлях – быць ідэальнай і заўсёды занятай. Хуліган Косця – процілегласць Іры, таму яна вырашае заняцца перавыхаваннем задзіры. Аднак з кожнай хвілінай становіцца зразумела: дапамога патрэбна зусім не Косце…
Улада Альхоўская – беларуская пісьменніца, драматург і сцэнарыст. Яе п’есы ўваходзілі ў лонг- і шорт-лісты міжнародных конкурсаў «Монадрама-2019», «Час драмы», «Зыходная падзея – XXI век», «ЛітаДрама», «Маленькая Рэмарка», «Вялікая Рэмарка», «Дзеючыя асобы» і іншых. У 2025 годзе за зборнік п’ес «Аватары тэатра» атрымала Нацыянальную літаратурную прэмію Рэспублікі Беларусь у намінацыі «Лепшы драматургічны твор» .
Набыць квіткі на паказы магчыма на старонцы мерапрыемства.
Жанр: гісторыя аднаго сяброўства
Аўтар: Улада Альхоўская
Рэжысёр: Марыя Гуцава
Працягласць: 1 г. 10 хв. без антракту
Узроставыя рэкамендацыі: 12+
Мова: беларуская
Праект Цэнтра беларускай драматургіі
Сцэнічнае чытанне п’есы – тэатралізаваная прэзентацыя п’есы, «правобраз» спектакля, прапанаваны рэжысёрам. Акцёры чытаюць тэкст з ліста.



