Меланхалічная камедыя “Блытаніна” – 7 чэрвеня на сцэне РТБД! - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

Меланхалічная камедыя “Блытаніна” – 7 чэрвеня на сцэне РТБД!

7 чэрвеня а 19-й гадзіне Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі і Цэнтр беларускай драматургіі запрашаюць на чытанне п’есы “Блытаніна” Аляксея Макейчыка!
Блытаніна

Дзяніс прыходзіць да Марты, каб разабрацца з праблемамі ў жыцці. Марта – псіхолаг, якая бярэ за сеанс немалыя грошы. Але чаму сустрэчы прыводзяць не да паляпшэння сітуацыі Дзяніса, а да з’яўлення незвычайных лістоў з мінулага? І ўвогуле, ці ўсё так, як падаецца з пачатку альбо гэта нейкая блытаніна?

Жанр: меланхалічная камедыя
Аўтар: Аляксей Макейчык
Рэжысёр: Алена Зміцер
Працягласць: 1 г. 20 хв. без антракту
18+

Ролі выконваюць: Дзяніс Аўхарэнка, Юлія Лазоўская

Аляксей Макейчык – сучасны беларускі драматург, п’есы якога траплялі ў шорт і лонг-лісты фестываляў «За!Тэкст», «Еўразія», «WriteBox», «Любімаўка» і г.д. П’еса «Блытаніна» была напісана на Міжнароднай драматургічнай лабараторыі Цэнтра беларускай драматургіі.

Чытанне п’есы – тэатралізаваная прэзентацыя п’есы, «правобраз» спектакля, прапанаваны рэжысёрам. Акцёры чытаюць тэкст з ліста.

Чытанне адбудзецца на беларускай мове.
Набыць квіткі можна тут.

РТБД