Паказ Міжнароднай тэатральнай акустычнай школы прайшоў на сцэне РТБД!
З 31 сакавіка па 6 красавіка 2026 года ў Мінску на базе РТБД праходзіла Міжнародная тэатральная акустычная школа для краін СНД і Грузіі – творчая ініцыятыва Міжнароднай канфедэрацыі тэатральных саюзаў. Праект аб’яднаў больш за 40 рэжысёраў, харэографаў, драматургаў і акцёраў з Беларусі, Малдовы, Расіі, Таджыкістана і Туркменістана.
На працягу сямі дзён маладыя тэатральныя прафесіяналы ўдзельнічалі ў лекцыях, майстар-класах і рэпетыцыях-трэнінгах. Вынікам працы стала музычна-драматычнае дзейства, заснаванае на міфах, легендах і казках краін-удзельніц Садружнасці і аб’яднанае агульнай тэмай – назіранне за птушкам.
Міжнародная тэатральная акустычная школа праводзіцца пры падтрымцы Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД. Беларускімі партнёрамі трэцяга этапу праекта сталі Грамадскае аб’яднанне “Беларускі саюз тэатральных дзеячаў” і Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі. Кіраўнік Школы – Віктар Анатольевіч Рыжакоў, рэжысёр, выкладчык Школы-студыі ММАТ.


