Нам сёння – 31 год! - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

Нам сёння – 31 год!

Нам сёння – 31 год!

Маладыя, энергічныя і крэатыўныя – з аднаго боку і з пэўным досведам і адчуваннем сваёй самакаштоўнасці – з іншага. Як мы гэта ўсё спалучаем у сабе? Можна назіраць падчас спектакляў, праектаў і звычайных гутарак у сценах РТБД: жангліруем стылямі і жанрамі, працуем з тэмамі, вобразамі і метафарамі, а яшчэ напаўняем наша агульнае з вамі “поле” сумеснымі яскравымі імгненнямі і сапраўднымі эмоцыямі.

Дзякуем вам, нашы шаноўныя калегі, гледачы і сябры, што вы такія важныя рэчы ў жыцці, як час і ўвага, раздзяляеце разам з намі.

Мы гэта бачым, адчуваем, цэнім. Нам прыемна, цёпла і каштоўна ўсведамляць, што мы застаемся ў гэтым кантакце, жывым і шчырым.

Як заўсёды, побач.
Ваш РТБД.
❤️

РТБД