Спектакль “Заручыны” на форуме “М.@rt.контакт”! - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

Спектакль “Заручыны” на форуме “М.@rt.контакт”!

24 сакавіка 2025 года спектакль “Заручыны” будзе паказаны ў Магілёве ў рамках XVIII Міжнароднага тэатральнага форуму “М.@rt.контакт”.
Заручыны

“Заручыны” – гэта дзве гісторыі заручын і два спектаклі ў адзін вечар. «Вечар гарадскіх камедый” створаны паводле п’ес “Як яны жаніліся” Аляксандра Валодзьскага
і “Пярэстая красуля” Аляксандра Чужыніна.

Рэжысёр Святлана Навуменка: “Гэтым праектам мы жадаем звярнуць увагу тэатральнай публікі на нацыянальную беларускую драматургію і асабліва аднаактовыя п’есы, якія незаслужана, на наш погляд, сышлі калісьці “ў цень”. Мы жадаем, каб кожны глядач з першых хвілін знаходжання ў тэатры адчуў сябе мінчанінам таго часу. У спектаклі – аўтэнтычныя тэксты, пластыка, многа вакалу, які выконваецца ўжывую, а яшчэ ў камедыях працуюць самыя маладыя акцёры тэатра разам з вопытнымі майстрамі сцэны.”

XVIII Міжнародны тэатральны форум “М.@rt.контакт” пройдзе ў Магілёве з 20 па 27 сакавіка 2025 года. Прэм’ерны спектакль Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі адбудзецца 24 сакавіка ў 17:30 на сцэне Канцэртнай залы “Магілёў”.

РТБД