“Ніколі не забудзем” – прысвячэнне ад удзельнікаў дзіцячай майстэрні…
Відэапраект “Ніколі не забудзем” – гэта прысвячэнне памяці і подзвігу людзей, якія прайшлі праз выпрабаванні Вялікай Айчыннай вайны.
З нагоды 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне дзеці і падлеткі – удзельнікі майстэрні “Гуляем у тэатр” – чытаюць урыўкі з кнігі “Ніколі не забудзем” і вершы пра вайну.
“Ніколі не забудзем” – кніга расказаў беларускіх дзяцей аб днях Вялікай Айчыннай вайны. Працуючы над тэкстамі, дзеці ўважліва вывучалі гістарычны кантэкст, вучыліся разумець пачуцці і думкі тых, хто жыў у той няпросты час.
Чытанне ўрыўкаў з кнігі “Ніколі не забудзем” – глыбокае эмацыйнае перажыванне, уклад у захаванне гістарычнай памяці, умацаванне духоўнай і культурнай сувязі пакаленняў, а таксама даніна павагі тым, хто змагаўся за мір і свабоду.
Кіраўнікі праекта і майстэрні “Гуляем у тэатр”: Канстанцін Воранаў і Надзея Цвяткова
Поўныя запісы можна паглядзець на старонцы праекта “Ніколі не забудзем”.