Новая лекцыя цыкла “Беларуская драматургія ХХ стагоддзя”: “Карусь Каганец” - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

Новая лекцыя цыкла “Беларуская драматургія ХХ стагоддзя”: “Карусь Каганец”

14 мая ў 18:00 Цэнтр беларускай драматургіі запрашае на лекцыю “Беларуская драматургія ХХ стагоддзя: Карусь Каганец”.

Новая лекцыя цыкла “Беларуская драматургія ХХ стагоддзя”: “Карусь Каганец”

Карусь Каганец – культурны дзеяч, драматург, літаратар, перакладчык, мастак, а таксама сваяк французскага паэта Гіёма Апалінэра. Мастацкія пошукі творцы сталі сапраўднай падзеяй у культурным жыцці Беларусі пачатку ХХ стагоддзя. Першыя спектаклі паводле яго камедыі “Модны шляхцюк” назаўжды ўвайшлі ў гісторыю беларускага тэатра. Менавіта гэтая п’еса натхніла Янку Купалу на стварэнне культавай “Паўлінкі”. Але сатырычная гісторыя пра франта Пранцішка – не адзіны драматургічны твор Каруся Каганца.

Якімі былі іншыя п’есы аўтара? У якую адзіную ідэйна-тэматычную лінію яны складаюцца? Аб гэтым мы пагаворым на лекцыі.

Лектар Яўгенія Бачыла – тэатразнаўца, рэдактар Цэнтра беларускай драматургіі.

Дата і час: 14 мая 2026 года (чацвер), 18:00.
Месца правядзення: Цэнтр беларускай драматургіі (РТБД, Крапоткіна, 44).
Працягласць: 1 гадзіна 30 хвілін.
Лекцыя адбудзецца на рускай мове.

Уваход вольны па папярэдняй рэгістрацыі тут.

РТБД