Новая сістэма набыцця квіткоў на сайце тэатра - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

Новая сістэма набыцця квіткоў на сайце тэатра

Паважаныя гледачы, на нашым сайце абнавілася сістэма набыцця квіткоў, праз якую вы зможаце набыць квіткі на спектаклі РТБД з мінімальнай камісіяй!
Новая сістэма набыцця квіткоў на сайце тэатра

Каб набыць квіток, вам неабходна:
1. Выбраць неабходны спектакль, дату і час паказу.
   1.1. Калі вы знаходзіцеся на старонцы АФІШЫ – націснуць кнопку “Набыць квіткі”;
   1.2. Калі вы знаходзіцеся на старонцы спектакля – адразу выбраць патрэбную дату ці націснуць кнопку “Выбраць дату і набыць квіткі”;
ВАЖНА! Уверсе старонак спектаклей у раздзеле “Бліжэйшыя паказы” адзначаны да 4 дат паказаў, усе астатнія даты можна знайсці з раздзеле “Набыць квіткі” ў нізе старонкі спектакля.
2. Зарэгістравацца ў “Квітковым Цэнтры” (сістэма tce.by), а ў выпадку, калі вы ўжо былі зарэгістраваныя, зайсці ў “Асабісты кабінет” праз кнопку “Уваход у сістэму”.
3. Забраніраваць месца/месцы на схеме залы – адзначыць пстрычкай мышы неабходныя месцы, даступныя для браніравання (не больш за 6 квіткоў на адзін заказ), і націснуць кнопку “Аформіць заказ”.
УВАГА! Забраніраваныя квіткі неабходна выкупіць на працягу дня Браніравання (да 00:00 гадзін), у адваротным выпадку бронь анулюецца. У дзень правядзення спектакля Браніраванне дзейнічае на працягу гадзіны. За 2 гадзіны да правядзення спектакля паслуга браніравання праз сайт тэатра становіцца недаступнай.
4. Аплаціць заказ любым зручным для вас спосабам:
праз сайт, не выходзячы з дому, клікнуўшы па кнопцы “Аплаціць карткай Visa/Master Card” пад вашым заказам;
у касе тэатра па графіку працы касы па адрасе: г. Мінск, вул. Крапоткіна, 44;
праз сістэму “Разлік” (АРІП), у любым зручным для вас месцы, у зручны для вас час, у зручным для вас пункце банкаўскага абслугоўвання.
Сістэма “Разлік”(АРІП) -> Білеты, латарэі -> Відовішчныя, спартыўныя мерапрыемствы -> Rtbd.by-тэатр бел. драматургіі || код паслугі 5169001 ;
Аплата ўключае:
– намінальны кошт квітка;
– паслугу браніравання (10 кап. за кожны квіток);
– паслугу АРІП (3% ад кошту квітка).

Паважаныя гледачы, абавязкова раздрукоўвайце электронныя квіткі перад візітам у тэатр!

Больш падрабязную інфармацыю аб схеме набыцця квіткоў вы можаце знайсці на нашым сайце ў раздзеле “Набыць квіткі”, а таксама ў “Карыстальніцкім пагадненні”.

Да сустрэчы ў нашай зале на Крапоткіна, 44.

Дзякуй, што застаяцеся разам з РТБД!

РТБД