"Пачупкі" – лепшы музычна-пластычны спектакль на “Белай Вежы”! - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

“Пачупкі” – лепшы музычна-пластычны спектакль на “Белай Вежы”!

Аб'яўлены пераможцы XXVI Міжнароднага тэатральнага фестывалю "Белая Вежа". Спектакль "Пачупкі" атрымаў дыплом "За лепшы музычна-пластычны спектакль"!
Пачупкі

16 верасня 2022 года на закрыцці XXVI Міжнароднага тэатральнага фестывалю “Белая Вежа” Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі прадставіў прэм’ерны спектакль мінулага сезона – “Пачупкі”. Новая праца рэжысёра Яўгена Карняга, кампазітара Каці Аверкавай і мастака Таццяны Нерсісян – другая пастаноўка з тэатральнага цыкла “песень у адной дзеі”. Першы спектакль – “Шлюб з ветрам” – стаў лепшым спектаклем XXV Міжнароднага тэатральнага фестывалю “Белая Вежа” (2021г.).

РТБД