Сябры!
23 сакавіка Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі прадставіў спектакль “Пачупкі” на Міжнародным маладзёжным тэатральным форуме «М@rt.кантакт-2023» у Магілеве. Традыцыйна ў Міжнародны дзень тэатра, 27 сакавіка, былі аб’яўлены пераможцы. Спектакль “Пачупкі” стаў лепшым спектаклем форуму па версіі прафесійнага журы – атрымаў Залатую маску!
Бліжэйшыя паказы спектакля “Пачупкі” – 11 і 12 красавіка. Да сустрэчы ў тэатры!