Не інтэрв’ю з Паўлам Зароўскім
Акцёр РТБД, псіхолаг, баксёр Павел Зароўскі – у самым адкрытым, эксзістэнцыяльным і глыбінным выпуску аўдыяпадкаста “Сэнс: да і пасля”.

У новым выпуску аўдыяпадкаста “Сэнс: да і пасля” Жанна Гурына разам з Паўлам Зароўскім кантактуюць з энергетычным эгрэгарам Тэатра, сустракаюць тэатральныя інсайты і пражываюць сапраўдныя эмоцыі.
Глыбінна. Адкрыта. Тэрапеўтычна.
Слухайце іх галасы ў сваіх навушніках і слухайце тое, што падымаецца ўнутры вас.
Будзе раздражненне, сум, сорам, слёзы, радасць, захапленне – раздражняйцеся, сумуйце, саромцеся, плачце, радуйцеся, захапляйцеся. Бо ў гэтым – ваш тэатральны і асабісты сэнс, ваш скарб пераўвасабленняў.
Гэта і ёсць тая сустрэча і той трансфармацыйны досвед, куды мы вас і запрашаем.
Прыемнага падарожжа!
І, канешне, заставайцеся з намі, каб не прапусціць ніводнага выпуску.


