“Памінальная малітва”: падарунак да Дня маці на сцэне Цэнтральнага Дома афіцэраў
15 кастрычніка, напярэдадні Дня маці, Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі запрашае на кранальны спектакль “Памінальная малітва”, які адбудзецца на сцэне Цэнтральнага Дома афіцэраў.
“Памінальная малітва”: падарунак да Дня маці на сцэне Цэнтральнага Дома афіцэраў
15 кастрычніка, напярэдадні Дня маці, Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі запрашае на кранальны спектакль “Памінальная малітва” ў пастаноўцы заслужанага дзеяча мастацтваў Расіі Юрыя Пахомава. Паказ адбудзецца на сцэне Цэнтральнага Дома афіцэраў.

“Памінальная малітва” – гэта размова пра самае важнае: пра веру, пра дом і пра каханне, якое не залежыць ад абставін. Героі гэтай гісторыі нагадваюць нашы сем’і. Яны шукаюць адказы на вечныя пытанні, захоўваючы надзею і пачуццё гумару нават у самыя цяжкія часы.
Гэты спектакль – падарунак да Дня маці, які кранае да глыбіні душы.
Дата і час: 15 кастрычніка 2026 года, 19:00
Месца: Цэнтральны Дом афіцэраў, Мінск, вул.Чырвонаармейская, 3
Набыць квіткі можна тут.
Да сустрэчы!


