Першая лекцыя цыкла “Беларуская рэжысура ХХ стагоддзя” ў новым сезоне - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

Першая лекцыя цыкла “Беларуская рэжысура ХХ стагоддзя” ў новым сезоне

2 кастрычніка а 18-ай гадзіне Цэнтр беларускай драматургіі запрашае на лекцыю, прысвечаную творчасці Юрыя Міроненкі – аднаго з выбітных прадстаўнікоў маладой рэжысуры 70-х гадоў ХХ стагоддзя.
Першая лекцыя цыкла “Беларуская рэжысура ХХ стагоддзя” ў новым сезоне

Для гэтага рэжысёра тэатр быў “адзінай з усіх культурных вынаходак чалавецтва, якая можа аб’ёмна адлюстроўваць жыццё ў яго рэальным бачанні, дапамагчы чалавеку асэнсаваць самога сябе і сваё прызначэнне на зямлі”. Смелыя пошукі прыцягвалі гледачоў з іншых гарадоў. Якая яна – формула рэзанансных спектакляў майстра? Пра гэта вы зможаце даведацца на лекцыі “Беларуская рэжысура ХХ стагоддзя: Юрый Міроненка”.

Лектар Яўгенія Бачыла – тэатразнаўца, рэдактар Цэнтра беларускай драматургіі.

Дата і час: 2 кастрычніка (чацвер), 18:00.

Месца правядзення: пляцоўка Цэнтра беларускай драматургіі (РТБД, Крапоткіна, 44).
Працягласць: 1 гадзіна.
Уваход па рэгістрацыі тут.

Лекцыя адбудзецца на рускай мове.

РТБД