На працягу двух гадоў Цэнтр беларускай драматургіі ладзіў цыкл лекцый, прысвечаны беларускім рэжысёрам ХХ стагоддзя. Надышоў час знаёмства з драматургамі. Гэтым разам ЦБД распачынае цыкл лекцый “Беларуская драматургія ХХ стагоддзя”, падчас якіх вы патрапіце ў свеце культавых беларускіх п’ес.
Еўсцігней Міровіч – народны артыст БССР, адзін з заснавальнікаў прафесійнага беларускага нацыянальнага тэатра. Пра яго ўклад у развіццё рэжысуры, акцёрскага майстэрства, тэатральнай педагогікі можна казаць бясконца. Аднак менавіта п’есы творцы дазваляюць цалкам спасцігнуць усе прынцыпы, да якіх ён звяртаўся ў сваёй дзейнасці, накіраванай на ўмацаванне пазіцый беларускага тэатральнага мастацтва.
Што адрознівае творы Еўсцігнея Афінагенавіча ад тэкстаў іншых аўтараў першай паловы ХХ стагоддзя? Як п’есы рэпрэзентуюць погляд майстра на тэатральнае мастацтва? Аб гэтым мы пагаворым з вамі на лекцыі “Беларуская драматургія ХХ стагоддзя: Еўсцігней Міровіч”.
Лектар Яўгенія Бачыла – тэатразнаўца, рэдактар Цэнтра беларускай драматургіі.
Месца правядзення: Цэнтр беларускай драматургіі (РТБД, Крапоткіна, 44).
Працягласць: 1 гадзіна 30 хвілін.
Уваход па рэгістрацыі тут.
Лекцыя адбудзецца на рускай мове.



