“Код памяці: ад сэрца да сэрца” – праект Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі і Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, які праходзіць цягам XXXIII тэатральнага сезона і прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Праект накіраваны на фарміраванне павагі да памяці абаронцаў Айчыны, беражлівых адносін да гісторыка-культурнай спадчыны і традыцый беларускага народа ў навучэнцаў сярэдніх школ і гімназій г.Мінска.
У межах праекта запланаваныя паказы спектакляў, сустрэчы з артыстамі тэатра, інтэрактыўна-пазнавальныя праграмы Інфармацыйна-турыстычнага цэнтра “Мінск”. Дыялог пакаленняў і часоў праз тэатральнае мастацтва ў праекце “Код памяці: ад сэрца да сэрца” дазваляе дакрануцца да гісторыі і захаваць памяць аб трагічных падзеях Вялікай Айчыннай вайны, а таксама выхаваць пачуццё адказнасці ў маладога пакалення.
Так, 21 лютага педагагічны склад і бацькі навучэнцаў ДУА “Гімназія №12 г.Мінска” ў рамках праекта ўбачаць спектакль “Альпійская балада”.
Прагляд спектакляў “Хатыня” і “Альпійская балада” працягваюць серыю сустрэч праекта “Код памяці: ад сэрца да сэрца”.
Запланаваныя мерапрыемствы праекта:
21 сакавіка – прагляд спектакля “Хатыня” педагагічным складам і бацькамі навучэнцаў Мінскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў, а таксама педагагічным складам БДПУ ім.М.Танка, і творчая сустрэча гледачоў са стваральнікамі спектакля.
17 красавіка – прагляд спектакля “Альпійская балада” навучэнцамі школ Ленінскага раёна г.Мінска і інтэрактыўна-пазнавальная праграма Інфармацыйна-турыстычнага цэнтра “Мінск”.
25 красавіка – прагляд спектакля “Хатыня” педагагічным складам і бацькамі навучэнцаў ДУА “Гімназія №12г. Мінска”.
16 мая – прагляд спектакля “Хатыня” навучэнцамі школ Кастрычніцкага і Партызанскага раёнаў г.Мінска і інтэрактыўна-пазнавальная праграма Інфармацыйна-турыстычнага цэнтра “Мінск”.