“Альпійская балада” – у рамках праекта “Код памяці: ад сэрца да сэрца” - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

“Альпійская балада” – у рамках праекта “Код памяці: ад сэрца да сэрца”

17 красавіка ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі адбудзецца праект “Код памяці: ад сэрца да сэрца”, прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне!
“Альпійская балада” – у рамках праекта “Код памяці: ад сэрца да сэрца”

Навучэнцы школ Ленінскага раёна г.Мінска паглядзяць спектакль “Альпійская балада”, а таксама стануць ўдзельнікамі інтэрактыўна-пазнавальнай праграмы Інфармацыйна-турыстычнага цэнтра “Мінск”.

Спектакль “Альпійская балада” паводле аднайменнай аповесці класіка беларускай літаратуры Васіля Быкава – гэта далікатна-кранальная гісторыя кахання, захавання міласэрнасці і чалавечага гонару ў жудасных і бесчалавечных абставінах.

“Код памяці: ад сэрца да сэрца” – праект Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі і Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама. Дыялог пакаленняў і часоў праз тэатральнае мастацтва дазваляе дакрануцца да гісторыі і захаваць памяць аб трагічных падзеях Вялікай Айчыннай вайны.

РТБД