19 сакавіка ў рамках праекта “Код памяці: ад сэрца да сэрца” прайшоў спектакль “Хатыня”, створаны па матывах аповесці Алены Кобец-Філімонавай “Жаваранкі над Хатынню”. Пастаноўка распавядае пра людзей, якія прадчувалі бяду. Людзей вёскі Хатынь.
“ – Маланка так стрэльнула, што аж сасна згарэла…
– Абы большай бяды не было…”
Якімі яны былі, як жылі, як ставіліся адзін да аднаго, да наваколля, што адчувалі напярэдадні трагедыі, аб чым думалі, гутарылі, з чым прачыналіся і засыналі? Калі б яны маглі нам нешта сказаць… То што б гэта было?
Алег Раманаў, старшыня партыі і грамадскага аб’яднання “Белая Русь”:
“Гэты спектакль, я ўпэўнены, будзе вельмі моцным спосабам уплыву на душы людзей, на іх сэрцы для таго, каб усвядоміць, адчуць, перажыць не толькі розумам, але і душой Хатынскую трагедыю.” © СТВ
Наступнай кропкай праекта “Код памяці: ад сэрца да сэрца” стане горад Маладзечна. 27 сакавіка, у Сусветны дзень тэатра, спектакль “Хатыня” пройдзе на пляцоўцы Палаца культуры.