Прэм'ера ад прызнанага "містыка" на сцэне РТБД - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

Прэм’ера ад прызнанага “містыка” на сцэне РТБД

17 і 18 снежня, а таксама 6, 13 і 29 студзеня на сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі – прэм’ера спектакля “Махляры” (па п’есе Мікалая Гогаля “Гульцы”) ад прызнанага “містыка”, дырэктара і мастацкага кіраўніка Пермскага тэатра “У Моста”, рэжысёра Сяргея Фядотава.
Прэм'ера ад прызнанага "містыка" на сцэне РТБД

Мікалай Васільевіч Гогаль майстра містычных сюжэтаў, аднак, нягледзячы на гэта, яго драматычныя творы поўныя рэалізму і цвярозага стаўлення да рэчаіснасці. Камедыя “Гульцы” – гэта не проста злая сатыра на шулерства. У дадзенай п’есе Гогаль разважае пра прыроду хлусні, пра скажоны погляд на прыстойнасць і сумленне ў грамадстве.

У новым спектаклі РТБД “Махляры” ідэя бязлітаснага падману становіцца прасторай тэатральнай гульні, абаяльнай і віртуознай. Гледачы змогуць пагрузіцца не проста ў свет містыкі, яны адчуюць на сцэне прысутнасць тагасветных сіл, у руках якіх апынуцца ўсе ўдзельнікі загадкавага працэсу.

Рэжысёр Сяргей Фядотаў выдатна спалучае рэальнае і тагасветнае, бытавое і містычнае, свядомае і несвядомае ў сваіх пастаноўка. У Фядотава містыка – гэта не проста тэма ці накірунак, гэта асаблівы светапогляд. Яго спектаклі могуць быць і камічнымі, і трагічнымі, але элемент таямнічасці, магіі ў іх абавязкова прысутнічае.

Дадатковая інфармацыя аб спектаклі:
Рэжысёр – Сяргей Фядотаў
Мастак-сцэнограф і мастак па касцюмах – Сяргей Фядотаў
Кампазітар – Аляксандр Пантыкін
Пераклад – Марыя Пушкіна
Узроставыя рэкамендацыі – 16+
Прэм’ера – 17 снежня 2022 года
Працягласць – 2 г. 10 хв. з антрактам

РТБД