Нам 34 гады!

1 лютага 1992 года адбылася першая прэм’ера тэатра – спектакль “Ку-ку” Міколы Арахоўскага ў рэжысуры Андрэя Гузія. Менавіта з гэтай даты тэатр вядзе сваё летазлічэнне.
За 34 гады мы стварылі больш чым 140 спектакляў для дарослых і дзяцей, былі ўдзельнікамі і лаўрэатамі дзясяткаў міжнародных тэатральных фестываляў, праводзілі гастролі па ўсёй Беларусі і за мяжой. З 2007 года пры тэатры разгарнуў сваю дзейнасць Цэнтр беларускай драматургіі, які стаў платформай для развіцця сучаснай беларускай драматургіі.
Мы розныя – як спектаклі на нашай сцэне. Жывыя – як эмоцыі, што нараджаюцца ў зале. Адкрытыя – як дзверы нашага тэатра для кожнага. Шчырыя – як падзяка пасля прэм’еры.
І мы – гэта кожны з вас: гледачы, якія прыходзяць сюды шукаць адказы; калегі, якія ствараюць тэатр кожным днём; сябры, якія падтрымліваюць у самыя важныя моманты.
Дзякуй, што выбіраеце нас! Дзякуем за кожны позірк з залы, за кожную сустрэчу, за кожную сумесную хвіліну маўчання і смеху.
Для нас гэта вельмі каштоўна. ⠀
Ваш РТБД.


