РТБД аб’яўляе кастынг у трупу тэатра!

Калі вы:
– Мужчына альбо жанчына ва ўзросце да 35 гадоў;
– Маеце прафесійную адукацыю артыста тэатра драмы;
– Ведаеце, што такое “макрыца”, “імбрык”, “знічка” (беларускую мову, карацей);
– Добра валодаеце навыкамі спеваў;
– Ужо даўно назіраеце за нашым тэатрам і ведаеце амаль усе спектаклі РТБД (гэта не абавязкова, але нам было б прыемна);
– А танец, пластыка і фізічная падрыхтоўка – словы-сінонімы вашага імя
У такім выпадку:
Дасылайце сваё рэзюме (распішыце ўстановы, арганізацыі, спектаклі\праекты, дзе\над якімі працавалі\прымалі ўдзел, калі ёсць – дзяліцеся спасылкамі на відэавізітоўкі, прома праектаў; карацей, усё магчымае, што ахарактарызуе вас як крутога прафесіянала, вітаецца) на пошту tbd@tut.by да 1 лістапада 2022 года.
Мы прама зараз адкрываем сваю электронную скрыню, каб убачыць там менавіта ваш ліст.
Чакаем!