Гэта чалавек, ад якога мы чакаем:
-своечасовай падрыхтоўкі сцэнічных касцюмаў і абутку да спектакляў;
-кантролю стану сцэнічных касцюмаў (своечасовая здача ў пральню, рамонт);
-самастойнага ажыццяўлення простага дробнага рамонту;
-пры неабходнасці дапамогі акцёрам у поўным або частковым перапрананні да і падчас спектакляў за кулісамі;
-арганізацыі захоўвання касцюмаў і абутку.
Калі вы:
-любіце тэатр так, як любім яго мы;
-добрасумленны, выканаўчы і камунікабельны чалавек;
-маеце досвед працы ў тэатральна-відовішчных арганізацыях (не абавязкова, але вітаецца);
-вам блізкія творчыя і прафесійныя каштоўнасці нашай каманды
Тады, шаноўныя, звяртайцеся, калі ласка, па тэлефоне +375 29 161 73 42 (Алёна).
Умовы працы:
-афіцыйнае працаўладкаванне згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
-стабільная заработная плата;
-зменны графік працы.
Магчыма, мы шукаем менавіта Вас .