РТБД запрашае дзяцей у творчую майстэрню "Гуляем у тэатр"! - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

РТБД запрашае дзяцей у творчую майстэрню “Гуляем у тэатр”!

“Гуляем у тэатр” — гэта творчая тэатральная пляцоўка для дзяцей ад 6 да 10 гадоў, дзе ўдзельнікі змогуць пазнаёміцца з тэатральнай магіей і раскрыць сябе з дапамогай гульні ў тэатр. Гэта месца, поўнае дабразычлівасці і цеплыні, месца, дзе нараджаецца сапраўднае сяброўства, рэалізуюцца яскравыя ідэі і ствараюцца цікавыя міні-спектаклі.

РТБД запрашае дзяцей у творчую майстэрню "Гуляем у тэатр"!

У праграме творчай майстэрні:

– Майстар-класы па акцёрскім майстэрстве;

– Гульнявыя трэнінгі, якія развіваюць памяць, увагу, уяўленне і фантазію;

– Арт-тэрапія;

– Эстэтычнае выхаванне, чытанне літаратуры, навучанне прыгожаму і трапнаму валоданню беларускай мовай, вывучэнне гісторыі тэатра.

 

Мы дапаможам кожнаму дзіцяці праявіць сябе, раскрыць свой творчы патэнцыял, не баяцца выступаць на публіцы.

 

Умовы:

  • Да ўдзелу ў праекце запрашаюцца дзеці ад 6 да 10 гадоў;
  • Досвед і ўменні не маюць значэння;
  • Заняткі будуць праводзіцца ў групах 10-15 чалавек 1 раз на тыдзень (па суботах);
  • Кошт 1 сустрэчы (2-3 гадзіны) – 40 р.

Набор – з 1 па 10 верасня 2022 года.

Запіс па нумары тэлефона: +375 44 5342722 (Надзея Цвяткова)

РТБД