РТБД запрашае ў новы сезон майстэрні “Гуляем у тэатр”! - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

РТБД запрашае ў новы сезон майстэрні “Гуляем у тэатр”!

“Гуляем у тэатр” — гэта творчая тэатральная пляцоўка для дзяцей і падлеткаў ад 6 да 18 гадоў, дзе ўдзельнікі знаёмяцца з тэатральнай магіей і раскрываюць сябе з дапамогай гульні ў тэатр.
РТБД запрашае ў новы сезон майстэрні “Гуляем у тэатр”!

На пряцягу XXXI сезона РТБД стаў для дзяцей месцам, дзе можна не проста ўбачыць цікавыя і захапляльныя гісторыі на сцэне, але і самому стаць стваральнікамі міні-спектаклей. Месцам, поўным дабразычлівасці і цеплыні, месцам, дзе нараджаецца сапраўднае сяброўства і рэалізуюцца яскравыя ідэі. У новым сезоне колькасць груп і ўзрост удзельнікаў пашырыліся, цяпер прыняць удзел у майстэрні змогуць і дзеці, і падлеткі. Выкладчыкамі майстэрні з’яўляюцца акцёры РТБД!

У праграме творчай майстэрні:

  • Майстар-класы па акцёрскім майстэрстве;
  • Заняткі па сцэнічным маўленні і пластыцы;
  • Гульнявыя трэнінгі, якія развіваюць памяць, увагу, уяўленне і фантазію; 
  • Арт-тэрапія;
  • Эстэтычнае выхаванне, чытанне літаратуры, навучанне прыгожаму і трапнаму валоданню беларускай мовай, вывучэнне гісторыі тэатра;
  • Пастаноўка спектаклей.

Мы дапамагаем кожнаму дзіцяці праявіць сябе, раскрыць свой творчы патэнцыял, не баяцца выступаць на публіцы.

Умовы:

  • Да ўдзелу ў праекце запрашаюцца дзеці і падлеткі ад 6 да 18 гадоў;
  • Досвед і ўменні не маюць значэння;
  • Заняткі праводзяцца ў групах 10-15 чалавек 1 раз на тыдзень (групы фарміруюцца ў залежнасці ад узросту і пажаданняў);
  • Кошт 1 сустрэчы (2 гадзіны) – 40 р.

Набор адбываецца з 31 жніўня па 30 верасня 2023 года. Каб падаць заяўку на ўдзел ў майстэрні неабходна запоўніць рэгістрацыйную форму тут.

Далучайцеся да нашай творчай майстэрні!

Пытанні можна задаць па нумары тэлефона: +375445342722 (Надзея Цвяткова)

РТБД