РТБД запрашае збіраць імгненні ў новым тэатральным сезоне - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

РТБД запрашае збіраць імгненні ў новым тэатральным сезоне

“Сезон імгненняў” – так гучыць назва новага XXXI тэатральнага сезона ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі. 23 жніўня спектаклем Яўгена Карняга і Каці Аверкавай “Пачупкі” РТБД запрашае ўсіх жадаючых пачаць збіраць яскравыя імгненні ў “асабістыя тэатральныя скарбонкі”.

“Сезон імгненняў” – так гучыць назва новага XXXI тэатральнага сезона ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі. 23 жніўня спектаклем Яўгена Карняга і Каці Аверкавай “Пачупкі” РТБД запрашае ўсіх жадаючых пачаць збіраць яскравыя імгненні ў “асабістыя тэатральныя скарбонкі”.

РТБД запрашае збіраць імгненні ў новым тэатральным сезоне

Тэатр беларускай драматургіі – месца, дзе акумулюецца жывая энергія, падтрымліваецца бесперапынны кантакт з гледачамі, нараджаюцца шчырыя перажыванні і #сапраўдныяэмоцыі, а таксама яскравыя імгненні, якімі хочацца дзяліцца з самымі блізкімі людзьмі. Таму канцэпцыяй новага трыццаць першага сезона РТБД жадае падкрэсліць, наколькі важна прысутнічаць у моманце, быць у кантакце з сабой, сваімі эмоцыямі і пачуццямі, заставацца на сувязі з іншымі людзьмі, каб разам ствараць і цаніць імгненні, з якіх складаецца жыццё.  

У творчых планах тэатра – спецыяльныя праекты, цікавыя эксперыменты, прэм’ерныя спектаклі, удзел у фестывалях і гастролях, а таксама цёплыя сустрэчы.

 

На кастрычнік 2022 года РТБД рыхтуе прэм’еру спектакля па п’есе Міро Гаврана “Не до смеха” ў пастаноўцы Святланы Навуменка, а ў снежні 2022 года – пастаноўку па п’есе Мікалая Гогаля “Игроки” ў рэжысёрскім прачытанні Сяргея Федотава (г.Перм, Расія).

Таксама Тэатр прадоўжыць сваё супрацоўніцтва з Яўгенам Карнягам. На сцэну вернецца ўпадабаны гледачамі і прафесійнай супольнасцю спектакль “Бетон”, інфармаваць аб новых праектах РТБД і Я.Карняга Тэатр абавязкова будзе напярэдадні падзей.    

Пачатак тэатральнага сезона абяцае быць багатым на фестывалі, ужо запланаваны ўдзел у такіх фестывалях, як Міжнародны тэатральны фестываль “БЕЛАЯ ВЕЖА – 2022” (г.Брэст, Рэспубліка Беларусь, верасень 2022г.) са спектаклем “Пачупкі”, Міжнародны тэатральны фестываль “Балтыйскі дом” (г.Санкт-Пецярбург, Расія, кастрычнік 2022г.) са спектаклем “Камень дурасці”, Міжнародны тэатральны фестываль Марціна МакДонаха (г.Перм, Расія, кастрычнік 2022г.) са спектаклем “Калека з вострава Інішман”, Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі імя В.І. Дуніна-Марцінкевіча (г.Бабруйск, Рэспубліка Беларусь, лістапад 2022г.) са спектаклем “Альпійская балада”.

Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі чакае ўсіх аматараў тэатра і сяброў у XXXI “Сезоне імгненняў”, каб разам ствараць, збіраць і захоўваць яскравыя сумесныя імгненні.

 

РТБД