“Кола сяброў” – гэта магчымасць адсвяткаваць адзін з чароўных перыядаў жыцця чалавека – дзяцінства, атрымаць асалоду ад цёплай, сяброўскай атмасферы і падарыць адно аднаму мноства прыемных, яскравых і, канешне, сапраўдных эмоцый.
Падчас свята разам з артыстамі РТБД кожны маленькі аматар тэатра зможа:
- праявіць сябе ў гульнях і забаўляльных конкурсах;
- паспрабаваць сябе ў ролі артыста;
- знайсці новых сяброў;
- разам з новымі сябрамі паглядзець спектакль РТБД “А мне не сорамна!..”;
- адчуць сябе часткай вялікага “Кола сяброў”.
Напрыканцы свята кожнага маленькага аматара тэатра чакае салодкі сюрпрыз.
Пачатак – а 11-тай гадзіне. Уваход – па квіткам на спектакль “А мне не сорамна!..”.