РТБДом: студзень-люты - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

РТБДом: студзень-люты

Новы год — новы відэарэпертуар, вырашылі мы ў РТБД і падрыхтавалі для вас свежыя запісы спектакляў "Вось я і прыйшла!" і "Вечар", якія яшчэ не паказвалі ў відэафармаце.
РТБДом: студзень-люты

У студзенi і лютым вы зможаце паглядзець (або перагледзець) вашыя любімыя спектаклі ў зручны для вас час. Жадаем прыемнага прагляду!

 

Спектакль “Вечар” (запіс 2024 года) 

размовы ля калодзежа, 12+

vechar

 

Трое старых – пазнавальныя героі Васіль, Ганна і Гастрыт – жывуць у адной вёсцы і бавяць час разам: дзеці з’ехалі, а навокал нікога няма, акрамя Сонца, Неба, Зямлі ды старога радыё. Смешная і лірычная гісторыя самотных старых, іх кахання, сяброўства і бацькоўства застаецца актуальнай і ў нашыя часы.

Глядзець анлайн

 

Спектакль “Вось я i прыйшла” (запіс 2024 года)

камедыя парадоксаў, 16+

vos ya i pryishla

 

Спектакль “Вось я і прыйшла!” – прастора парадоксу, гратэску і гульні падсвядомасці галоўнага героя.

Запрашаем у дзіўны, поўны абсурду свет пісьменніка, які аднойчы атрымлівае замову напісаць твор. На дапамогу нашаму герою прыходзіць Старая. Старая? А затым яшчэ адна… І яшчэ адна… Яны рознымі спосабамі заклікаюць пісьменніка пісаць: то ўгаворваюць яго, то супакойваюць, то б’юць, то пужаюць, то абдымаюць, то знікаюць. Хто гэтыя Старыя і ці рэальныя яны наогул?..

Рэжысёр Аляксандр Бародка аб спектаклі: “Спектакль “Вось я і прыйшла!” – увасабленне ўсіх відаў мастацтваў. Глядач знойдзе тут і творы Казіміра Малевіча, і вершы Хармса, пакладзеныя на музыку, таму што стыль аўтара вельмі меладычны. Музыка будзе вельмі разнажанравая: і кабарэ, і госпел-джаз, і народная песня…”

У аснове спектакля – аповесць Данііла Хармса “Старая”, а таксама ўрыўкі з празаічнага зборніка “Выпадкі”, вершаваныя творы і дзённікі пісьменніка.

Глядзець анлайн

 

Дзякуй, што застаяцеся на хвалi #сапраўдныхэмоцый, анлайн і афлайн. Гэта сапраўдная каштоўнасць для нас!

РТБД